З 2008 года грамадскі транспарт у Мінску будзе “пад каўпаком”
У новым годзе грамадскі транспарт беларускай сталіцы будзе ўзяты пад нябачны кантроль. Падрабязнасці гэтага праекта Еўрарадыё распавёў дырэктар дзяржпрадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў:
“Будзе ўсталяваная навігацыйная сістэма, якая зоймецца размеркаваннем каардынатаў перасоўвання рухомай адзінкі. Інфармацыю будзе перадаваць у дыспетчарскі цэнтр, які прааналізуе рух і пры неабходнасці зможа ім кіраваць”.
Аўтаматычную сістэму распрацуюць беларускія прадпрыемствы. Але рашэнне па яе ўкараненні яшчэ мусіць прыняць Мінгарвыканкам.
Тым часам у сталіцы плануецца ўвесці і аўтаматызаваную сістэму аплаты праезду ў грамадскім транспарце. У гарвыканкаме ўжо пачала працу камісія, якая вывучае розныя варыянты такіх сістэм.
Паводле інфармацыі газеты “Минский курьер”, аўтаматыка ў грамадскім транспарце сталіцы можа з’явіцца ў 2009-2010 гадах. Гэта можа быць электронны кампосцер альбо турнікет на ўваходзе ў салон аўтобуса ці тралейбуса.
Праўда, як сказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё Валерый Шкуратаў, “гэта пакуль перспектыва 2010-га года, і пра гэта яшчэ рана гаварыць”.