З Егіпта збіраюцца дэпартаваць 68-гадовую беларуску

Як паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык, 20 ліпеня Ганну Лотыш даставілі ў паліцэйскі ўчастак у населеным пункце Аль-Арыш ў 50 км ад памежнага пераходу "Рафах". Як інфармуе БелаПАН, нашу суайчынніцу затрымалі на мяжы Егіпта за парушэнне пашпартна-візавага рэжыму і незаконнае перасячэнне мяжы.

Дачка жанчыны Віялета Абу-Насар паведаміла, што яе маці Ганна Лотыш ў свой час трапіла ў сектар Газа нелегальна — па падземных кантрабандысцкіх тунэлях. Яна падазрае, што гэтая акалічнасць пры адстунасці штампаў у пашпарце магла пры выездзе стаць падставай для затрымання пажылой жанчыны егіпецкімі памежнікамі.

Па словах дачкі, у Ганны Лотыш хворае сэрца і павышаны ціск.

Фота — wikipedia.org