З Ленінскага РУУС сталі выпускаць затрыманых?
Паводле неафіцыйнай інфармацыі Еўрарадыё, з Ленінскага РУУС сталі выпускаць затрыманых. На іх складаюць пратаколы за ўдзел у несанкцыяванай акцыі і выпісваюць грашовыя штрафы. У Ленінскім РУУС знаходзіца прыкладна 90 затрыманых. Па іх словах, міліцыянты не вязуць іх на Акрэсціна, бо прыёмнік-размеркавальнік перапоўнены. Таму людзям выпісваюць штрафы каля 300 тысяч рублёў і выпускаюць.