З пачатку 2007 года ў Мінску былі пакараныя 2,409 п’яных кіроўцаў
Сёлета больш за ўсё кіроўцаў нападпітку – 638 – супрацоўнікі мінскага ДАІ затрымалі ў студзені, а менш за ўсё – 286 – у сакавіку. Гэта звязана з тым, што з 1 сакавіка 2007 года ўступіў у сілу новы Адміністрацыйны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Аднак ужо ў красавіку кіроўцы прызвычаіліся да новага Кодэксу. Колькасць п’яных за рулём павялічылася ў 1,5 разы. У красавіку іх затрымана 468, а ў траўні яшчэ на 100 больш – 573.
Усяго, згодна са звесткамі агенцтва “Минск-Новости”, з пачатку 2007 года ў сталіцы былі пакараныя 2,409 кіроўцаў, якія рызыкнулі сесці за руль нападпітку.
Усяго, згодна са звесткамі агенцтва “Минск-Новости”, з пачатку 2007 года ў сталіцы былі пакараныя 2,409 кіроўцаў, якія рызыкнулі сесці за руль нападпітку.