З-за адключэння святла ў Малінаўцы ў ліфтах заблакавала 19 чалавек

18 паведамленняў ад людзей, якія захраслі ў ліфце ў мінскай Малінаўцы, паступіла ўчора ўвечары ў МНС. Прычынай гэтага стала масавае адключэнне электрычнасці ў дамах мікрараёна, у выніку чаго ліфты спыніліся і людзі не маглі самастойна з іх выйсці. Выратавальнікі дэблакавалі з ліфтаў 19 чалавек.

12 сакавіка ад моцнага ветру абарваўся электрычны кабель на падстанцыі “Паўднёва-Заходняя”. Без электрычнасці засталося 260 шматкватэрных жылых дамоў, 9 інтэрнатаў, 8 дзіцячых садкоў, спартовая школа, спынілася 7 тралейбусных маршрутаў.

Святла не было гадзіну. Пасля электразабеспячэнне аднавілі, паведамляе прэс-служба МНС.