З-за спынення транзіту газу Мядзведзеў сам стаў камандаваць "Газпромам"
Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў даў усе неабходныя ўказанні кіраўніку "Газпрому" з нагоды таго, што кіраўнік Беларусі загадаў перакрыць транзіт расійскага газу па тэрыторыі краіны. Пра гэта, па звестках РІА "Новости", паведаміла прэс-сакратарка расійскага прэзідэнта Наталля Цімакова. Яна дадала, што ў аўторак адбылася тэлефонная гутарка Мядзведзева з кіраўніком "Газпраму" Аляксеем Мілерам.