За 2009 год у Беларусь з-за мяжы завітала 1,2 тысячы паляўнічых
У апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі скончыўся сезон палявання. Летась паляўнічыя гаспадаркі атрымалі прыбытак у 4,4 млрд. беларускіх рублёў. “Народная газета” адзначае, што ўсё часцей сталі прыязджаць у нашу краіну замежныя паляўнічыя.
За 2009 год беларускія паляўнічыя гаспадаркі наведала больш за 1,2 тысячы паляўнічых — у асноўным з Расіі, Італіі, Фінляндыі, Германіі, краінаў Балтыі, Польшчы, Францыі і Швецыі.
Кожны сямідзённы паляўнічы тур замежных турыстаў прыносіць гаспадарцы і турыстычнай фірме каля 2–2,5 тысяч еўра . Цікава, што ў Беларусі палюе больш замежнікаў, чым у Германіі і Францыі, якія традыцыйна лічацца “паляўнічмі” краінамі.