За краты за хабар адправілі кіраўніка таварыства інвалідаў
Кіраўніка “Беларускага таварыства інвалідаў” Аляксандра Гапеева на 10 гадоў адправілі за краты.
Судом Цэнтральнага раёна сталіцы ён прызнаны вінаватым у замаху на атрыманне хабару ў памеры 530 тысяч долараў. Прысуд уступіў у законную сілу.
Кіраўнік таварыства інвалідаў спрабаваў “зарабіць” на спрыянні адной з маскоўскіх фірмаў у арганізацыі продажу недабудаванага завода керамічных вырабаў у Крупскім раёне.
Тысячу долараў Гапееў атрымаў у сваім службовым кабінеце, а паўмільёна долараў – каля гатэля “Мінск”, дзе і быў затрыманы.
Хартыя-97