За смерць 2-гадовага дзіцяці - амністыя і ўмоўнае пакаранне

Суд Чыгуначнага раёну Гомелю абвясціў вырак у крымінальнай справе па факце гібелі 2-гадовага хлопчыка ў Гомельскім абласным Доме дзіцяці, паведамляе Радыё Свабода. Трагедыя ў Доме дзіцяці зарылася ў кастрычніку мінулага году. На хлопчыка падчас прагулкі ўпала шафа, якую сталяр паводле загаду намесніка галоўнага лекара няўдала паставіў ля гаспадарчай пабудовы ў двары мэдустановы. Шафу ён не разабраў, у падсобнае памяшканьне не паставіў. На судзе сталяр казаў, што ў яго не было ключа ад гаспадарчай пабудовы.

Паводле рашэньня суду 39-гадовы сталяр прызнаны вінаватым ў прычыненні смерці па неасцярожнасці, але амніставаны як ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 53-гадовы намеснік галоўнага лекара па гаспадарчых справах пакараны за службовую халатнасць двума гадамі пазбаўленьня волі ўмоўна з адтэрміноўкай на два гады.

Хлопчык, які загінуў, быў родам з Рэчыцы. Ягоную маці пазбавілі мацярынскіх правоў. Усынавіла малога сям’я з Мінску, але не паспела забраць. Прыёмныя бацькі чакалі, пакуль міне 10 дзён і судовае рашэньне набудзе юрыдычную моц.