За запазычанасць за “камуналку” могуць адправіць на грамадскія працы

Жыхары Віцебшчыны, якія маюць запазычанасць за камунальныя паслугі, могуць патрапіць на так званыя грамадскія працы. З такой прапановай на ўчорашнім пасяджэнні аблвыканкама выступіў кіраўнік вобласці Уладзімір Андрэйчанка. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

"Шукаць новыя формы спагнання квартплаты віцебскія ўлады вымушаны таму, што з пачатку бягучага года запазычанасць насельніцтва за “камуналку” амаль не змянілася. За восем месяцаў камунальшчыкі недалічыліся больш за 8 мільярдаў рублёў.

Пакуль не вырашана, якім чынам неплацельшчыкаў будуць прымушаць да прыборкі смецця ды іншых грамадскіх працаў, і ці хопіць на ўсіх рыдлёвак ды мётлаў".