Забойцаў пухавіцкага падпальшчыка амніставалі?
Учора іх наведаў начальнік ізалятара часовага ўтрымання. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Жыткавіцкім РАЎС
Супрацоўнік Жыткавіцкага РАЎС: "Начальнік ізалятара часовага ўтрымання сёння ездзіў туды ў вёску і сказаў, што яны ў нас адзначаліся і іх відаць цалкам апраўдалі".
А вось сам начальнік ізалятара пацвердзіў, што ездзіў да іх з праверкай, але ад далейшых каментароў пакуль адмовіўся.
Нагадаем, двое жыхароў вёскі Пухавічы Сяргей Аліферовіч і Ігар Макарэвіч (на здымку) былі асуджаныя адпаведна на 5 і 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму за забойства свайго аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча, якога падазравалі ў падпалах.
9 ліпеня Аляксандр Лукашэнка памілаваў 21 асуджанага да пазбаўлення волі, аднак, ці патрапілі ў гэты лік Аліферовіч і Макарэвіч, дакладна не было невядома.
Фота — kp.by