Заходнія разведкі: Іран не купляў ракетныя комплексы С-300 у Беларусі

Па звестках заходніх разведслужбаў, Іран не купляў расійскія зенітныя ракетныя комплексы С-300 у Беларусі ці якой-небудзь іншай краіны. Пра гэта, паводле інфармацыі БелаПАН, паведаміла 9 жніўня ізраільская газета Jerusalem Post.  Раней іранскае інфармагенцтва Tehera паведаміла, што Тэгеран набыў дзве сістэмы С-300 у Беларусі і дзве — у іншай дзяржавы.

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі абверг гэтую інфармацыю.