Закон "Аб СМІ" будзе разгледжаны Саветам Рэспублікі ў суботу
У суботу будзе разглядаць закон "Аб сродках масавай інфармацыі" Савет Рэспублікі.
Нагадаем, раней ён быў прыняты ў двух чытаннях Палатай прадстаўнікоў. З гэтай нагоды Беларуская асацыяцыя журналістаў распаўсюдзіла заяву, у якой гаворыцца, што паспешлівасць у прыняцці закона сведчыць пра яго рэпрэсіўна-абмежавальную скіраванасць, што пацвярджае змест гэтага прававога акту.
У прыватнасці, закон прадугледжвае рэгістрацыю інтэрнет-выданняў і кантроль за Інтэрнетам з боку Міністэрства інфармацыі і пракуратуры, патрабуе перерэгістрацыі ўсіх медыяў пасля ўступлення закона ў сілу, значна пашырае магчымасці закрыцця ўладамі СМІ і ўскладняе дзейнасць ды павялічвае ціск на незалежных журналістаў і карэспандэнтаў замежных медыяў.
БАЖ у сваёй заяве нагадаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў аб адказнасці за рашэнні, якія яны прымаюць, і заклікаў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу адхіліць закон "Аб СМІ" і накіраваць яго на дапрацоўку.