Законапраект аб амністыі ў Беларусі будуць разглядаць 16 красавіка

Законапраект аб амністыі будзе разглядацца ў Палаце прадстаўнікоў 16 красавіка. Міністр унутраных справаў Беларусі Ўладзімір Навумаў разлічвае, што законапраект будзе прыняты адразу ў двух чытаннях. У такім разе МУС да канца красавіка будзе рыхтаваць комплекс мерапрыемстваў па амністыі. Па словах міністра, па амністыі вызваліцца з месцаў пазбаўлення волі пэўная колькасць людзей, і трэба будзе зладзіць вялікі комплекс мерапрыемстваў у калоніях, каб яны адпавядалі новым умовам працы.

Адказваючы на пытанне журналістаў пра фінансаванне месцаў пазбаўлення волі, У.Навумаў сказаў, іх крызіс не закранае.

Інтэрфакс