Замест трох іспытаў на ЦТ у Беларусі могуць зрабіць чатыры
У Беларусі прапануецца ўвесці цэнтралізаванае тэставанне па чатырох прадметах. Пакуль што ЦТ праводзіцца па трох школьных прадметах.
Пра магчымае новаўвядзенне распавёў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі, перадае БЕЛТА.
Па словах чыноўніка, новаўвядзенне плануецца ўвесці з 2017 года. Пры гэтым чацвёрты тэст мяркуецца зрабіць неабавязковым. Залічэнне чыноўнікі прапаноўваюць праводзіць па выніках трох ЦТ, прычым сярод іх абавязкова павінен быць тэст па адной з дзвюх дзяржаўных моваў.
Акрамя таго, у Мінадукацыі разглядалася магчымасць прызнаваць вынікі цэнтралізаванага тэставання сапраўднымі на працягу двух гадоў, уключаючы год праходжання ЦТ.
Фота: БЕЛТА