Замежным інвестарам прапануюць удзел у 100 праектах на суму $6 млрд
Удзел у рэалізацыі больш за 100 інвестпраектаў на суму 6 мільярдаў долараў прапануе Беларусь замежным інвестарам. Пра гэта на Беларускім інвестыцыйна-эканамічным форуме, які праходзіць у Мінску, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. Ён падкрэсліў, што гэтыя праекты мусяць быць рэалізаваныя ў абавязковым парадку за 2-3 гады. Сярод розных новаўвядзенняў прэм’ер адзначыў шэраг палёгак для інвестараў, а таксама ўвядзенне інстытуту інвестагента.
Сяргей Сідорскі: “Інвестыцыйныя агенты будуць мець паўнамоцтвы прадстаўляць інтарэсы Беларусі па пытаннях прыцягнення інвестыцый. Іх задачай з’яўляецца прыцягненне інвестараў, суправаджэнне інвестыцыйных праектаў, аказанне кансалтынгавых, юрыдычных і іншых паслуг”.
Сідорскі адзначыў, што статус інвестагента змогуць атрымаць тыя, хто валодае практычнымі навыкамі падрыхтоўкі інвестпраектаў, а таксама валодае асабістымі дзелавымі якасцямі і ўмее весці перамовы з кіраўнікамі буйных прадпрыемстваў. Паралельна, па словах кіраўніка ўрада, плануецца стварыць адзінае інвестыцыйнае агенцтва, якое будзе падначальвацца непасрэдна прэм’еру.