Затрымалі падазронага ў зверскім забойстве дзвюх жанчын у Магілёве
Магілёўскія праваахоўнікі затрымалі чалавека, якога падазраюць у зверскім забойстве дзвюх жанчын. Па звестках Генпракуратуры, гэта 40-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. Ахвярамі злачынцы сталі 35-гадовая і 30-гадовая магіляўчанкі. Як нагадвае БелаПАН, іх знявечаныя трупы знайшлі ў раёне вуліцы Фаціна 23 і 31 сакавіка.