Затрыманыя двое падазраваных у забойстве брэсцкага псіхіятра
Затрыманыя двое падазраваных у забойстве брэсцкага лекара-псіхіятра. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі. "Затрыманыя двое падазраваных, адзін 1986 года нараджэння, жыхар Брэста, а іншы 1988 года нараджэння, жыхар Кобрына. Абодва не працуюць, раней судзімыя", — удакладнілі ў Генпракуратуры.
Мяркуецца, што забойства было здзейсненае з карыслівых матываў. У дачыненні затрыманых распачатая крымінальная справа па артыкуле "Забойства" Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Нагадаем, псіхіатр Брэсцкай абласной лякарні хуткай медыцынскай дапамогі быў знойдзены памерлым 7 траўня. Ён ляжаў на падлозе ў сваёй кватэры з праломленай галавой. Забойства выклікала шок у брэсцкіх медыкаў.