Завяршылася адпраўка прызыўнікоў у беларускае войска

Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства абароны, ва Узброеныя Сілы, памежныя, унутраныя войскі і іншыя воінскія фармаванні краіны ў ліпені накіраваныя каля 10 тысяч маладзёнаў. Яшчэ каля 3 тысяч будуць праходзіць службу ў рэзерве. Гэты летні прызыў мае свае асаблівасці. Упершыню будзе сфармаваны механізаваны батальён, цалкам укамплектаваны вайскоўцамі, якія праходзяць службу ў рэзерве.

Ён размесціцца ў Полацку. Таксама ўпершыню выпускнікі ваенных кафедраў грамадзянскіх ВНУ будуць служыць толькі паўгода.

Сёлета ўпершыню адтэрміноўку ад летняга прызыву атрымалі выпускнікі ПТВ і тэхнікумаў, якія жадаюць працягнуць навучанне ў вышэйшых навучальных установах.

БЕЛТА