Зборная Расіі па акадэмічным веславанні трэніруецца ў Пінску

Больш за 40 расійскіх спартоўцаў з камандай трэнераў і медыкаў рыхтуюцца ў Пінску да чэмпіянатаў свету і Еўропы па веславальных відах спорту. Спаборніцтвы адбудуцца ўжо сёлета. У жніўні — чэмпіянат свету, а ў верасні — чэмпіянат Еўропы.

Замежным спартоўцам прыйшоўся даспадобы пінскі спартовы комплекс, які адпавядае ўсім сучасным патрабаванням для трэніровак.