Зееў Бен-Ар’е: “Я хачу, каб ізраільскі чытач палюбіў Быкава”
Амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Зееў Бен-Ар’е (Zeev Ben Arie) пачаў перакладаць апавяданні Васіля Быкава на іўрыт. Еўрарадыё спадар Зееў распавёў, што ўжо зроблена, што яшчэ ён плануе зрабіць, і пачытаў Быкава на іўрыце.
Больш як на 50 моваў свету перакладзены творы знакамітага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. І шмат сённяшніх грамадзян Ізраіля, былых выхадцаў з краін былога Савецкага Саюза, чыталі яго ў свой час па-беларуску альбо па-расійску. Але да апошняга часу не маглі зрабіць гэтага ні на адной з афіцыйных моваў Зямлі Абяцанай. Амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Зееў Бен-Ар’е (Zeev Ben Arie) вырашыў выправіць гэта і пачаў перакладаць апавяданні Васіля Быкава на іўрыт. Еўрарадыё спадар Зееў распавёў, што ўжо зроблена, што яшчэ ён плануе зрабіць, і пачытаў Быкава на іўрыце.
-- Калі вы пазнаёміліся з творчасцю Васіля Быкава?
-- У маладыя гады, да таго, як выехаў у 1971 годзе з Савецкага Саюза ў Ізраіль. Таму ён не быў для мяне адкрыццём. І калі я прыехаў у 1997 годзе сюды Часовым Павераным, я пачаў чытаць Быкава па-беларуску. І перачытаў усё, што выйшла за час маёй адсутнасці. Вось ужо чацвёрты год я знаходжуся тут у якасці амбасадара і перачытаў усё. У тым ліку 6 тамоў з вялікага збору яго твораў, які толькі збіраюцца выдаць.
-- А што падштухнула да таго, каб заняцца перакладамі Быкава на іўрыт?
-- Тое, што беларуская літаратура незаслужана мала вядомая ў свеце. І тое, што Быкаў, як мне стала вядома, на іўрыт не перакладаўся ўвогуле. І я вырашыў хаця б у невялікіх дозах пазнаёміць ізраільскага чытача з яго творчасцю.
-- Знаёміць вы пачалі з апавяданняў. Чаму не з вялікіх, грунтоўных твораў?
-- Я пачаў з апавяданняў таму, што гэта тая літаратурная форма, якая разлічана на часопіс. Што ж тычыцца вялікіх формаў…. Трэба ўлічваць, што гэта мой першы вопыт перакладу. Акрамя таго, каб выдаць асобна вялікі твор, неабходны грошы, а гэта даволі праблематычна. Апублікаваць у часопісе прасцей, асабліва калі не патрабаваць аплату перакладу. Я не патрабаваў. І часопісы з цікаўнасцю паставіліся да маёй прапановы. Апавяданне “Бедныя людзі” ўжо надрукавана, а ў хуткім часе ў іншым часопісе -- “Вагі” -- выйдзе апавяданне “Вочная стаўка”.
-- Ці вядома рэакцыя чытачоў?
-- На жаль, адказаць на гэта пытанне я не магу, таму што нумар выйшаў толькі месяц таму. Я знаходжуся тут, а рэакцыя павінна быць там. Праўда, я пытаўся пра рэакцыю ў рэдактара часопіса, але ён кажа, што пакуль водгукаў ні на нумар увогуле, ні на апавяданне ў прыватнасці пакуль не было. Рана.
-- Пераклад рамана Дастаеўскага “Браты Карамазавы” на японскую мову з працягам, напісаным перакладчыкам, стаў у Японіі бестселерам. Вы на такі поспех не разлічваеце? І ці няма жадання дапісаць штосьці ў Быкава?
-- Дапісваць штосьці ў Быкава я не збіраюся. Мне гэта падаецца вар’яцкай ідэяй. З усёй павагай да таго японца… Творчасць Быкава вельмі багатая, і я вельмі хацеў бы, каб ізраільскі чытач палюбіў яе. Я лічу Быкава вартым такой любові і павагі.
-- Лічыцца, што ўсе, хто пакінуў радзіму, пакутуюць ад настальгіі. Ці не з’яўляецца ваша раптоўнае імкненне заняцца перакладам Быкава праявай такой настальгіі?
-- Ні ў якім разе! Я ўвогуле не разумею, кім гэта лічыцца. Тыя людзі, з якімі я падтрымліваю адносіны ў Ізраілі, і я ў тым ліку, ніякай настальгіі не адчувае. Калі нейкая настальгія ёсць, то толькі па лясах, рэках і азёрах, больш ні па чым. Я гэтыя пераклады раблю дзеля памяці Васіля Уладзіміравіча, яго творчасці, і дзеля беларускага незалежнага народа. Але перш за ўсё гэта клопат аб маім ізраільскім народзе. Хачу, каб больш ведалі.
На развітанне Зееў Бен-Ар’е пачытаў урывак з апавядання Васіля Быкава “Бедныя людзі” на іўрыце.
Даведка Еўрарадыё.
Зееў Бен-Ар’е (Zeev Ben-Arie) нарадзіўся ў 1945 г. Скончыў Харкаўскі універсітэт. Валодае рускай, украінскай і англійскай мовамі. У 1974—1992 гг. працаваў журналістам ва ўпраўленні ізраільскага тэлерадыёвяшчання. У 1993—1997 гг. быў сакратаром па палітычных пытаннях Амбасады Ізраіля ва Украіне і Беларусі. У 1998—2001 гг. — дарадца па палітычных пытаннях Амбасады Ізраіля ў Расіі і Украіне. У 2002—2004 гг. — дарадца па палітычных пытаннях аддзела Цэнтральнай Еўропы і Еўразіі МЗС Ізраіля. У жніўні 2004 г. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. Жанаты, мае трох дзяцей.