Жлобінскія валютчыкі прадаюць долар па 19 тысяч рублёў

Нягледзячы на тое, што афіцыйны курс долара нязначна знізіўся, на ім кошт амерыканскай валюты дасягнуў 19 тысяч рублёў. Пра гэта паведамляюць чытачы рэгіянальнага сайта “Жлобін Online”.

“Такім чынам, відавочнае поўнае паўтарэнні сітуацыі на валютным рынку, якую мы назіралі ў 2011 годзе. Нагадаем, тады ўлады адміністратыўна стрымлівалі курс на ўзроўні 3 тысяч рублёў, аднак урэшце беларускі рубель патаннеў у некалькі разоў”, — піша выданне.

В інтэрнэце курс долара вагаецца ад 17 да 25 тысяч беларускіх рублёў. Дарэчы, і пакупкі ў інтэрнэт-краме даводзіцца рабіць таксама па камерцыйным кошце. Курсы электроннай валюты вышэйшыя, чым у беларускіх абменніках.