Жыхар Баранавіцкага раёна «лячыў» жонку ад п’янства зняволеннем у склепе
Баранавіцкая міліцыя распачала крымінальную справу па факце пазбаўлення волі іншага чалавека. Жыхар адной з вёсак Баранавіцкага раёна вырашыў «вылячыць» сваю жонку ад п’янства зняволеннем яе ў склепе. Паводле звестак праваахоўных органаў, 52-гадовы мужчына, які працуе трактарыстам у адной з фірм, зачыняў жанчыну пад зямлёй на цэлыя дні.
Міліцыю выклікалі суседзі, якія пачулі крыкі. На допыце гаспадар прызнаўся, што іншага сродку «лячэння» жонкі прыдумаць не змог.
Між тым высветлілася, што нярэдка ў той час, калі жонка знаходзілася ў «зняволенні», мужчына забаўляўся з іншай жанчынай.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы