Жыхар Калінкавічаў спрабаваў скрасці больш за 100 м чыгуначных рэек
30-гадовага жыхара Калінкавічаў затрымалі пры спробе вывезці 26,5 м рэек. Як інфармуе БЕЛТА, рэйкі ён разабраў і распілаваў на адным з участкаў чыгункі ў вёсцы Бабровічы, што належыць Жлобінскай дыстанцыі шляху. Як кажуць міліцыянты, разабраны ўчастак быў тупіковым і прымыкаў да складскіх памяшканняў, куды дастаўляліся розныя матэрыяльныя каштоўнасці. Паколькі каляіна эксплуатавалася даволі рэдка, мужчына вырашыў, што яна закінутая. Зламыснік вырашыў прыўлашчыць частку рэек для асабістых гаспадарчых патрэб.
Затрымалі яго ў момант вывазу часткі крадзенага на грузавым аўтамабілі. Агулам мужчына распілаваў больш за 100 м рэек, плануючы вывезці іх у некалькі рэйсаў.
Затрымалі яго ў момант вывазу часткі крадзенага на грузавым аўтамабілі. Агулам мужчына распілаваў больш за 100 м рэек, плануючы вывезці іх у некалькі рэйсаў.