Жыхары Малеча ўсё яшчэ пагражаюць мясцовым уладам байкотам выбараў

Некалькі тыдняў таму жыхары васьмікватэрнага дома ў пасёлку Малеч накіравалі заяву ў Бярозаўскі райвыканкам з патрабаваннем вырашыць іх камунальныя праблемы. Калі патрабаванне не будзе вырашана да 19 снежня, людзі пагражалі байкотам выбараў, павыдамляе Радыё Свабода.
Рамонтныя працы пачаліся. Ужо на наступны дзень зявіліся рабочыя ЖКГ, якія правялі працы па рамонце каналізацыі. Тым не менш, жыхары незадаволеныя. Нягледзячы на тое, што прывезены будаўнічыя матэрыялы, праца не скончана.

Жыхары рыхтуюць чарговы зварот да кіраўніцтва Бярозаўскага раёну з патрабаваньнем: правесці рамонтныя працы, а інакш цэлы дом праігнаруе прэзідэнцкія выбары.

Чыноўнікі Бярозаўскага райвыканкаму пакуль ніяк не пракаментавалі гэту сітуацыю.