Жыхары Шклова паскардзіліся Генпракурору на віцэ-спікера парламента
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Іваноў ужо больш за 4 месяцы не адказвае на зварот 600 сваіх выбаршчыкаў. Жыхары Шклоўскай выбарчай акругі яшчэ 2 лістапада мінулага года накіравалі зварот на імя свайго дэпутата. Людзі прасілі звярнуць увагу на рэзкае паніжэнне ўзроўню жыцця ў акрузе. А таксама прасілі ўзняць пытанне аб вяртанні ільготаў на медыцынскае абслугоўванне для малазабяспечаных сем'яў.
Цяпер выбаршчыкі вымушаныя звярнуцца да Генеральнага пракурора. Кажа адзін з ініцыятараў звароту Рыгор Кастусёў:
Кастусёў: "Звярнуліся да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з пытаннем аб тым, што дэпутат Іваноў парушае заканадаўства па працы са зваротамі грамадзян. Тым больш, што ў сваёй выбарчай праграме ён абяцаў выбаршчыкам, што заўсёды будзе звяртаць увагу на іх і вусныя, і пісьмовыя звароты. А тут больш чым 600 чалавек звярнуліся да яго, а ўвагі да ліста ніякай".