Зімоўскі: Было б несур'ёзна, каб не вяліся перамовы наконт зменаў ва ўрадзе
Пётр Марцаў, Леанід Заіка, Яраслаў Раманчук сцвярджаюць, што пасада прэм’ер-міністра хутка вызваліцца, і гадаюць, хто прыйдзе наўзамен Сяргею Сідорскаму. А кіраўнік БТ Аляксандр Зімоўскі нават прапанаваў Аляксандру Лукашэнку быць адначасова і прэзідэнтам, і прэм’ерам. На думку кіраўніка навукова-даследчага цэнтра Мізеса эканаміста Яраслава Раманчука, апошнюю кропку ў кар’еры Сідорскага паставілі звесткі Мінстата аб скарачэнні росту ВУП (валавога ўнутранага прадукта) і набліжэння рэцэсіі. Паводле яго словаў, Савет Міністраў знаходзіцца ў паніцы і там рыхтуюцца да вялікіх кадравых перамен.
Яраслаў Раманчук: “Сітуацыя нават значна горшая, чым гаворыць нам урад. Паніка, якая сёння назіраецца ў Савеце міністраў — рыхтуецца шырокамаштабная змена кадраў — усё гэта сведчыць пра тое, што ва ўрада няма антыкрызіснай праграмы, а палітычная карэктнасць больш не працуе. І тое, што Сідорскі страціць сваю пасаду, можна казаць з вялікай доляй верагоднасці”.
Згодны з такім прагнозам і кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія”, эканаміст Леанід Заіка.
Леанід Заіка: “Урад будзе адпраўлены ў адстаўку — дастаткова будзе паглядзець на вынікі трох кварталаў. Потым звязаць гэта з памылкамі накшталт пастановы №911 ды іншымі. Так што, сыход Сідорскага — гэта абсалютная рэальнасць. Мяркую, што сустрэча Лукашэнкі з вядомым літоўскім палітэканомам, якая стала прэзідэнтам Літвы, і апошнія сустрэчы з прадстаўнікамі МВФ і Сусветнага банка ўжо падрыхтавалі для Лукашэнкі ўнутранае рашэнне стварыць больш цікавую ўрадавую каманду. А паколькі вакол яго людзі ажно падскокваюць, як гэтага хочуць, то такое рашэнне можа быць прынята яшчэ ў гэтым годзе”.
А вось аглядальнік, галоўны рэдактар “Белорусской деловой газеты” Пётр Марцаў лічыць, што спяшацца з прагнозамі адстаўкі Сідорскага не трэба. Хоць і не выключае, што гэта можа надарыцца напрыканцы года.
Пётр Марцаў: “Сідорскага ўжо два гады здымаюць, і ўсё ніяк не могуць зняць. Ці ёсць нейкі план ва ўлады ці не — зразумець складана. Прапанаваная праграма лібералізацыі эканомікі — яна і не дрэнная, і не добрая: яна сумбурная і носіць касметычны характар. І я не бачу прычыны, чаму Сідорскі можа быць зняты менавіта зараз. З такім жа поспехам ён мог быць зняты і на пачатку года, і напрыканцы года. Я думаю, што рэальней за ўсё — напрыканцы года”.
У сваім апошнім матэрыяле на сайце naviny.by кіраўнік БТ Аляксандр Зімоўскі выказаў меркаванне, што Аляксандру Лукашэнку прыйшоў час афіцыйна прызначыць сябе прэм’ер-міністрам. Так бы мовіць, дэ-юрэ. Бо дэ-факта ён даўно выконвае працу за Сідорскага. Між тым у размове з Еўрарадыё былы сенатар параіў не вінаваціць цяперашні ўрад у эканамічных праблемах краіны і не спісваць загадзя Сідорскага.
Аляксандр Зімоўскі: “Я б не абвінавачваў урад у зніжэнні ВУП. Бо калі штогод рост дапускаўся на 10-12%, то страта 0,8% наўрад ці сур’ёзна гаворыць пра кваліфікацыю ўрада. Казаць пра тое, што адстаўка ўрада вырашыць нейкія праблемы эканамічнага плана, альбо накіраваць незадаволенасць народа ў патрэбным кірунку я бы не рызыкнуў. Адразу кажу: мне невядомыя кандыдатуры, якія могуць прыйсці наўзамен членам ураду, уключаючы прэм’ер-міністра. Хаця я думаю, што такія перамовы і абмеркаванні вядуцца. Было б несур’ёзна, калі б яны не вяліся”.
Больш за тое — на думку Зімоўскага, зусім не важна, хто прыйдзе на змену Сідорскаму.
Аляксандр Зімоўскі: “Калі проста мяняць прозвішчы пасля слова прэм’ер альбо віцэ-прэм’ер, напэўна, гэта не зусім эканамічныя катэгорыі. Важна не хто прыйдзе — важна, хто застанецца”.
Яраслаў Раманчук сярод самых рэальных прэтэндэнтаў на пасаду прэм’ера называе старшыню Нацбанка Пятра Пракаповіча, віце-прэм’ера Андрэя Кабякова і памочніка прэзідэнта Сяргея Ткачова. Леанід Заіка да гэтага спісу дадаў прозвішчы міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі і першага віцэ-прэм’ера Ўладзіміра Сямашкі. Праўда, найлепшай кандыдатурай ён лічыць Пракаповіча.
Леанід Заіка: “Як ні парадаксальна, для Лукашэнкі самым надзейным прэм’ерам быў бы Пётр Пракаповіч. Тым больш, што ён яшчэ летась неаднаразова казаў, што нам трэба мяняць і падаткавую сістэму, і што хопіць займацца адміністраваннем, ціснуць прамысловасць і дырэктарат”.
Між тым, кажа эканаміст, самую вялікаю актыўнасць з тым, каб “аслупаваць” за сабой месца прэм’ера, апошнім часам праяўляе памочнік прэзідэнта Ткачоў. Пётр Марцаў гэтую кандыдатуру на месца Сідорскага не лічыць удалай.
Пётр Марцаў: “Уласна кажучы, уся эканамічная палітыка мінулых гадоў — гэта Ткачоў. Не бачу, што можа змяніцца з прыходам Ткачова”.
А Аляксандр Зімоўскі дадае, што нічога не зменіцца з прыходам любога чалавека. Бо фактычна выконваць абавязкі прэм’ера будзе Лукашэнка. Тады, мабыць, і пасаду гэтую дзеля эканоміі ва ўмовах крызісу было б лагічна проста скасаваць?