Злодзеі са Смалявіцкага раёна скралі цюкі з падгузнікамі
У Смалявіцкім раёне злодзеі скралі ў перавозчыка 18 цюкоў з падгузнікамі, паведамляе "Барысаў электронны". Кіроўца–перавозчык спыніўся на адпачынак каля вёскі Станок Вадзіца Смалявіцкага раёна, прыпаркаваў грузавік на ўзбочыне і лёг падрамаць. Калі прачнуўся і выйшаў праверыць груз, пабачыў, што тэнт пашкоджаны.
Выявіўшы прапажу, кіроўца грузавіка зрабіў заяву ў Смалявіцкі РАУС. Міліцыянты шукаюць злодзея.
Выявіўшы прапажу, кіроўца грузавіка зрабіў заяву ў Смалявіцкі РАУС. Міліцыянты шукаюць злодзея.