Золатавалютныя запасы Беларусі павялічыліся амаль на 80%
На 79,7% альбо на 1 мільярд 398,2 мільёна долараў павялічыліся за студзень-верасень золатавалютныя запасы Беларусі. На 1 кастрычніка яны склалі 3 мільярда 151,5 мільёна долараў. Валютныя рэзервы за гэты перыяд павялічыліся ў 2,1 разы да 2 мільярдаў 330 мільёнаў долараў. Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка.
Адзначаецца, што да 2010 года Беларусь мае намер павялічыць міжнародныя рэзервовыя актывы да 6 мільярдаў долараў.
БЕЛТА
Адзначаецца, што да 2010 года Беларусь мае намер павялічыць міжнародныя рэзервовыя актывы да 6 мільярдаў долараў.
БЕЛТА