Золатавалютныя запасы Беларусі складаюць 5 мільярдаў долараў
5 мільярдаў долараў на сёння складаюць золатавалютныя запасы Беларусі. Яшчэ ў пачатку снежня 2007 года міжнародныя рэзервовыя актывы нашай краіны ў нацыянальным вызначэнні складалі 3,4 млрд долараў. Аднак пасля атрымання расійскага крэдыту яны павялічыліся на 1,5
мільярда.
Такім чынам прырост золатавалютных запасаў Беларусі на працягу мінулага года быў пераважна забяспечаны за кошт замежных запазычанняў, якія выраслі на 5 мільярдаў долараў і на сённяшні дзень складаюць 11,5 млрд долараў.
Наша ніва