ЗША асудзілі разгон дэманстрантаў і збіццё Хведарука ў Мінску
Злучаныя Штаты Амерыкі асудзілі ўчорашні разгон дэманстрантаў у Мінску. Пра гэта заявіў кіраўнік прэс-службы Дзярждэпу ЗША Шон Маккормак. У прыклад ён прывёў збіццё моладзевага актывіста Змітра Хведарука, у выніку якога той быў шпіталізаваны. Кіраўнік прэс-службы адзначае, што збіццё Хведарука не было выпадковае, што яго адмыслова адсочвалі. Шон Маккормак заўважае таксама, што лідэр незарэгістраванага “Маладога фронту” быў адным з удзельнікаў нядаўняй сустрэчы з Джорджам Бушам і Кандалізай Райс.
“Гэты інцыдэнт ёсць адным з эпізодаў у доўгай серыі рэпрэсіўных актаў беларускіх уладаў супраць уласных грамадзянаў”, - зазначыў кіраўнік прэс-службы Дзярждэпу.
Мы зноў заклікаем беларускія ўлады ўстрымацца ад выкарыстання сілы супраць свайго народу і забяспечыць карыстанне асноўнымі правамі чалавека, улучна з свабодай слова і свабодай сходаў, дадаў Шон Маккормак.
Наша ніва