09:51 Настаўнік Павел Кежа прызнаны пераможцам «Зорнага цырку»

Пераможцам рэаліці-шоў «Зорны цырк» тэлеканала АНТ стаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры з Віцебска Павел Кежа. Гэта стала вядома вечарам 17 сакавіка пасля трансляцыі заключнага прадстаўлення праекта па выніках тэлефоннага галасавання тэлегледачоў. Павел Кежа атрымаў у якасці галоўнага прыза аўтамабіль «Пежо 207».

Нагадаем, рэаліці-шоў «Зорны цырк» стартавала ў сярэдзіне снежня мінулага года. У ім узялі ўдзел 12 чалавек, а сярод іх вядомыя беларускія тэлевядучыя, акцёры, спявачка і нават банкір.

Яны рыхтавалі цыркавыя нумары, якія штотыдзень прадстаўлялі на суд журы і гледачоў. Некалькі ўдзельнікаў выбылі з-за атрыманых траўмаў. У фінале Павел Кежа амаль на 7 тысяч галасоў абыйшоў ві-джэя Першага музычнага тэлеканала Люсю Лушчык.