1000 кіберспартсменаў з усёй Беларусі змагаюцца за пуцёўкі ў Сіэтл

У Мінску праходзіць Нацыянальны адборачны тур Сусветных камп’ютарных гульняў.  У спаборніцтвах, якія на працягу двух дзён будуць праходзіць у Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу, удзельнічаюць больш за 1000 кіберспартсменаў з 50 гарадоў Беларусі.

Гульні праходзяць на сцэне і транслююцца на 10 плазменных экранаў, каб усе жадаючыя маглі сачыць за ходам спаборніцтваў.

Нагадаем, сёлета Сусветныя камп’ютэрныя гульні пройдуць у амерыканскім горрадзе Сіэтл. Яны збяруць лепшых гульцоў з 70 краінаў свету. Сярод іх будзе і беларуская каманда.

БелаПАН