10:43 Беларусы заваявалі 3 медалі на чэмпіянаце Еўропы па настольным тэнісе
Тры медалі - па адным кожнай вартасці - заваявалі беларускія спартоўцы на чэмпіянаце Еўропы па настольным тэнісе, што прайшоў з 25 сакавіка па 1 красавіка ў сталіцы Сербіі Бялградзе. Вікторыя Паўловіч разам са Святланай Ганінай з Расіі сталі лепшымі ў парным разрадзе, абыграўшы ў фінале венгерак Геаргіну Пота і Крысціну Тот - 4:3 (11:7, 3:11, 14:12, 7:11, 8:11, 11:9, 11:9).
У жаночым адзіночным разрадзе Паўловіч атрымала бронзавую ўзнагароду пасля паражэння ў паўфінале ад Сья Ні з Люксембурга - 0:4 (5:11, 6:11, 5:11, 8:11). Срэбны медаль ва Уладзіміра Самсонава.
У фінале мужчынскага адзіночнага разрада ён прайграў Ціма Болю - 1:4 (7:11, 7:11, 3:11, 11:8, 6:11). У камандных спаборніцтвах мужчынская зборная Беларусі заняла восьмае месца, жаночая - 10-е.