10:51 Байцы невядомай спецслужбы захапілі прахадную “Шкловалакна”
Людзі ў масках на працягу гадзіны трымалі тварам да сценкі працаўнікоў полацкага “Шкловалакно”. Каля 15-ці байцоў невядомай спецслужбы захапілі прахадную
прадпрыемства. Падзеі адбываліся раніцай 4 красавіка, але пра іх стала
вядома толькі цяпер.
Спецназаўцы бралі ў закладнікі ўсіх, хто заходзіў у памяшканне, білі іх дубінкамі. Людзей вызвалілі толькі пасля таго, як на супольным беларуска-італьянскім прадпрыемстве, якое месціцца за прахадной “Шкловалакна”, сканфіскавалі дакументацыю.
Пасля гэтага ў джып пасадзілі і звезлі, праўдападобна, у Мінск дырэктара СП і яго намесніка. Адразу па вызваленні працаўнікі “Шкловалакна”, якія пабывалі ў якасці закладнікаў, напісалі скаргі ў пракуратуру і адміністрацыю прэзідэнта.
Паведамляе сайт газеты “Наша ніва”