11 беларусаў-распаўсюднікаў дзіцячай парнаграфіі патрапілі пад "Тарнада"
11 грамадзян Беларусі затрыманыя за апошні год па лініі Інтэрпола па падазрэнні ў датычнасці да распаўсюду дзіцячай парнаграфіі ў сетцы інтэрнэт. Паводле словаў міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, на іх след удалося выйсці ў выніку спецаперацыі "Тарнада". Аперацыя была распачатая Беларуссю, Украінай і Расіяй, пасля далучыліся яшчэ 10 дзяржаваў, паведаміў Навумаў.
Інтэрфакс
Інтэрфакс