11 мільёнаў долараў каштуе самая дарагая ў свеце навагодняя елка

Самая дарагая ў свеце навагодняя елка ўстаноўлена ў Абу-Дабі. Само дрэва было набыта за 10 тысяч долараў. Асаблівую каштоўнасць яму надаюць панавешаныя на галінках упрыгожанні з камянямі: брыльянтамі, ізумрудамі і сапфірамі.
  Кошт дрэва ацэньваецца экспертамі на 11 мільёнаў. За захаванасцю елкі, што размяшчаецца ў гатэлі "Эмірэйтс пэлэс", кругласутачна назіраюць супрацоўнікі аховы, а таксама відэакамеры, перадае Белтэлерадыёкампанія.