11:14 На ўкраінска-вугорскай мяжы ў жаночай прыбіральні знайшлі аўтамат

На прапускным пункце «Ціса» на ўкраінска-вугорскай мяжы ў жаночай прыбіральні знайшлі аўтамат АК-47. Падчас агляду памяшкання ўкраінскія памежнікі натрапілі на магазін да аўтамата і прыладу для яго чысткі. Зараз зброя перададзена на экспертызу.

Праваахоўныя органы мяркуюць, што невядомая асоба спрабавала вывезці «калашнікава» ў Вугоршчыну, але ў апошні момант спалохалася і пакінула яго ў прыбіральні, паведамляе інфармацыйнае агенства УНІАН.