11:15 Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка трапіў у рэанімацыю з інфарктам
Галоўны трэнер футбольнага клуба БАТЭ (Барысаў) Ігар Крывушэнка знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні жодзінскай лякарні з інфарктам міякарда. Як паведаміў старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі, 43-гадовы трэнер
адчуў сябе кепска ўвечары 7 красавіка па дарозе з Барысава ў Мінск.
Цяпер стан стабільны.
Назіраецца станоўчая дынаміка. У пятніцу плануецца перавесці яго ў Рэспубліканскую лякарню Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Крывушэнка, у мінулым гулец юнацкай зборнай СССР і дубля мінскага "Дынама", узначальвае БАТЭ з 2005 года.
Летась каманда заваявала Кубак Беларусі і званне чэмпіёна краіны. У адсутнасць Крывушэнкі кіраўніцтва перададзена старшаму трэнеру Віктару Ганчарэнку. 10 красавіка БАТЭ правядзе першы паўфінальны матч Кубка Беларусі - 2006/2007 супраць ФК "Мінск".