11:17 «Крытычную масу» кантралявала міліцыя на чале з Навумавым

У Мінску прайшла акцыя веласіпедыстаў «Крытычная маса». У ёй узялі удзел каля 100 чалавек. Аднак міліцыя не дазволіла веласіпедыстам праехаць па запланаваным маршруце і некалькі разоў рабіла спробы сарваць акцыю. Паводле некаторых звестак, каманды міліцыянтам сыходзілі асабіста ад міністра ўнутраных справаў.

Праваахоўнікаў напалохала вялікая колькасць удзельнікаў «Крытычнай масы». Тым не менш, веласіпедасты праехалі па сталіцы больш за 20 кіламетраў.

Нагадаем, што «Крытычная маса» — гэта непалітычная акцыя, а хутчэй сацыяльны пратэст. Яе аматары адстойваюць правы на чысты і зручны горад, раўнапраўе веласіпедыстаў з іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху, паведамляе сайт nn.by.