11:48 Максім Мірны і Ёнас Б'ёркман выйшлі ў другі круг турніру серыі "Мастэрс"
Максім Мірны і Ёнас Б'ёркман паспяхова стартавалі на тэнісным турніры серыі "Мастэрс" у Маямі (ЗША). 25 сакавіка ў 1/16 фіналу "пасеяны" пад першым нумарам беларуска-шведскі дуэт выйграў у амерыканца Эрыка Бутораца і англічаніна Джэмі Мюрэя - 7:5, 6:0.
Наступныя супернікі Мірнага і Б'ёркмана вызначацца ў панядзелак у матчы Махеша Бхупаці (Індыя) і Радэка Штэпанека (Чэхія) з Францішкам Чэрмакам і Яраславам Лявінскім (абодва - Чэхія).
Мірны з'яўляецца трохразовым пераможцам гэтага турніру ў пары (у 2003 годзе са швейцарцам Ражэ Федэрэрам, у 2005 і 2006 гадах - з Б'ёркманам).
У нядзелю ў трэцім крузе (1/16 фіналу) жаночага адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка прайграла "пасеянай" пад восьмым нумарам чэшцы Ніколь Вайдзішавай - 3:6, 3:6.