11:49 У Італіі ўкраінская дзяўчынка ўпала з эскалатара

8-гадовая ўкраінка, якая ўпала з эскалатара ў гандлёвым цэнтры ў Мілане, знаходзіцца ў рэанімацыі.
Яе стан медыкі ацэньваюць, як крытычны. Няшчасны выпадак адбыўся ў аўторак. У выніку падзення дзяўчынка атрымала цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і шматлікія пераломы.

За яе жыццё змагаюцца лекары рэанімацыйнага аддзялення міланскай лякарні Сан-Рафаэле.


Паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН