11:52 У Францыі паліцыя знайшла ў калекцыянераў 6 тон снарадаў

Каля шасці тон снарадаў знайшлі ў нелегальных калекцыянераў у Францыі.
Жыхароў горада Вердэн цікавілі боепрыпасы часоў Першай сусветнай вайны. Спачатку сапёры абследавалі дом 21-гадовага француза, які нядаўна загінуў падчас маніпуляцый са снарадам.

У яго калекцыі налічылі 2,5 тоны боепрыпасаў. Яшчэ каля 3,5 тон снарадаў адшукалі ў суседнім доме. Яго гаспадыня патлумачыла, што боепрыпасы калекцыянаваў яе памерлы муж.


Інфармуе “Інтэрфакс”.