12:02 Жыхар Казахстана праедзе 7 тысяч кіламетраў з партрэтам прэзідэнта

Сем тысяч кіламетраў збіраецца праехаць на ровары 61-гадовы жыхар Казахстану Тулеўбек Касымаў. З дапамогай гэтай акцыі ён хоча данесці ідэі міру, сяброўства і любові да жыхароў іншых краін. Улетку казах праедзе па тэрыторыі Расіі, Абхазіі, Грузіі і Турцыі. Са Стамбула энтузіяст мае намер паляцець самалётам у Японію.

Гэта ўжо 13-ы велапрабег Касымава. Традыцыйна па свеце ён падарожнічае разам са сцягам Казахстана і партрэтам прэзідэнта Назарбаева, паведамляе «Інтэрфакс».