12:17 Амерыканцы склалі Топ-10 лепшых першакрасавіцкіх жартаў

Музей Museum of Hoaxes у Сан-Дыега напярэдадні 1 красавіка склаў спіс дзесяці найлепшых розыгрышаў за апошнія 50 гадоў, якія з'яўляліся ў сродках масавай інфармацыі ў Дзень смеху.
Галоўным крытэрам сталі іх вядомасць, абсурднасць і колькасць людзей, якія ўспрынялі іх сур'ёзна. У рэйтынгу прадстаўленыя розыгрышы сродкаў масавай інфармацыі за перыяд з 1950-х па 1990-е гады.

Першае месца ў рэйтынгу заняла паведамленне тэлеканала ВВС у 1957 годзе, пра тое, што дзякуючы цёплай зіме швейцарскія фермеры вырасцілі рэкордны ўраджай спагеці, якія раслі нават на дрэвах, што пацвярджалі адпаведныя кадры відэасюжэту.

Тысячы людзей пачалі тэлефанаваць у рэдакцыю з просьбай падказаць тэхналогію вырошчванняі спагеці на дрэвах.

Таксама ў спісе прысутнічаюць і іншыя першакрасавіцкія жарты. Напрыклад, у 1998 годзе ў СМІ з'явілася паведамленне пра тое, што ўлады амерыканскага штата Алабама вырашылі змяніць значэнне ліку "ПІ" з 3,14159 да 3,0.

Па меркаванні ўладаў штата, сучаснае значэнне было "нехрысціянскім", і яны вырашылі акругліць яго да "біблейскага значэння".

Таксама ў 1998 годзе сетка амерыканскіх закусачных Burger King у газеце USA Today абвясціла пра пачатак выпуску адмысловых гамбургераў для ляўшуноў.

Гэтая вестка выклікала абурэнне сярод праўшэй, якія запатрабавалі рабіць гамбургеры таксама і для іх.

Паведамляе telegraf.by