12:32 Затрымана група злачынцаў, якія прымушалі дзяўчат займацца прастытуцыяй
Супрацоўнікі Цэнтральнага бюро расследаванняў - элітнага падраздзялення польскай паліцыі - затрымалі групу злачынцаў, якія прымушалі дзяўчат займацца прастытуцыяй. Як паведамляе польская паліцыя, сярод ахвяраў - грамадзянкі Польшчы,
Беларусі і Украіны. Паліцыянты затрымалі траіх мужчын у горадзе Гнезне
на захадзе Польшчы.
Злачынцы абяцалі ахвярам добра аплачваемую працу, а іншаземкам - легальнае працаўладкаванне за мяжой. У жанчын адбіралі дакументы, не дазвалялі выходзіць у горад. У выпадку супраціву іх збівалі і жорстка каралі.
Па інфармацыі паліцыі, група суценёраў дзейнічала на працягу некалькіх гадоў, а яе ахвярамі сталі дзесяткі маладых жанчын. Між тым у горадзе Жэшуў, на поўдні краіны, была ліквідавана яшчэ адна злачынная група з 13 чалавек, якія займаліся гандлем людзьмі.
Паліцыянты выявілі ў публічных дамах горада 15 дзяўчат, у тым ліку грамадзянак Беларусі і Украіны.
Паведамляе БЕЛТА