12:58 Еўрасаюзу важна не зачыняць перад Беларуссю «еўрапейскія дзверы»

Такую заяву зрабіў кіраўнік дэлегацыі ЕС па сувязях з Беларуссю Багдан Кліх.

«Каб нашая суседка была стабільнай і бяспечнай, развівала дэмакратычныя інстытуты, ёй неабходная еўрапейская перспектыва», лічыць палітык.

Паводле яго словаў, беларускім уладам ужо былі зроблены некалькі прапановаў, таму Еўропе застаецца толькі чакаць крокаў у адказ з боку афіцыйнага Мінску.

Паведамляе інтэрнэт-газета naviny.by