13:03 Два каналы нелегальных паставак мабільнікаў перакрылі на Гомельшчыне

Сумесную аперацыю праводзілі мытнікі і супрацоўнікі КДБ. На пункце пропуска «Новая Гута» падчас дагляду рэйсавага аўтобуса «Кіеў - Санкт-Пецярбург» былі знойдзеныя больш за 40 мабільнікаў.

Высветлілася, што іх перавозіў кіроўца аўтобуса. У Добрушскім раёне затрымалі легкавік, у якім беспрацоўны жыхар Гомеля незаконна вёз больш за 200 дарагіх мабільных тэлефонаў.

Зараз кожнаму з перавозчыкаў давядзецца заплаціць вялікі штраф - больш за 1,5 мільёны рублёў.

Паведамляе сайт ont.by