13:05 Невядомы захапіў і забіў закладніка у касмічным цэнтры НАСА

20 красавіка на тэрыторыі касмічнага цэнтра НАСА ў Х’юстане адбыўся захоп закладнікаў, які скончыўся забойствам. Узброены чалавек пракраўся на тэрыторыю цэнтра і захапіў будынак №44, у якім знаходзіцца склад камунікацыйнага абсталявання і шэраг лабараторый, паведамляе руская служба BBC.

Будынак адразу быў ачэплены паліцыяй. З узброеным чалавекам спрабавалі весці перамовы. Але пасля таго, як з будынка пачуліся стрэлы, паліцыя пайшла на штурм.

У выніку падазраваны ў захопе будынку скончыў жыццё самагубствам. З ім у пакоі знаходзіліся два закладнікі. Адзін быў забіты, але другога забойца чамусці не крануў.