14:02 Моладзевага актывіста Сяргея Гумінскага асудзілі на 12 сутак

Напярэдадні чарговай апазіцыйнай акцыі Чарнобыльскі шлях, які мае адбыцца 26 красавіка, пачаліся затрамынні моладзевых актывістаў. Учора ў Оршы за дробнае хуліганства міліцыянты затрымалі моладзевага актывіста Сержука Гумінскага. На думку праваахоўнікаў, ён быў у нецвярозым стане.

Сёння над апазіцыянерам адбыўся суд. Паводле медычнага агляду Гумінскі быў цвярозы.

Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве, нібыта Сяржук лаяўся матам. Аршанскі суддзя Сяргей Бондараў, які ўжо некалі меў справу з моладзевым актывістам, прыгаварыў Гумінскага да 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў сябра асуджанага Ігар Казмерчак.